Алесь Бяляцкі

праваабаронца

Дата нараджэння: 25 верасня 1962

Дата затрымання: 4 жніўня 2011

Алесь Бяляцкі. Фота: Радыё Свабода.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека. Узнагароджаны прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава ды іншымі міжнароднымі праваабарончымі прэміямі. Быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру ў 2006, 2007 і 2012 гадах.

4 жніўня 2011 году арыштаваны пасьля таго, як Літва і Польшча перадалі ўладам Беларусі зьвесткі пра банкаўскія рахункі на сваёй тэрыторыі. Бяляцкага абвінавацілі ва ўтойваньні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. 24 лістапада 2011 году асуджаны Першамайскім раённым судом Менску на 4,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнем, а прысуд — палітычна матываваным. Адбываў пакараньне ў жодзінскай турме і бабруйскай калёніі. Вызвалены праз амністыю.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

  • СІЗА-1
    220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
    8 017 218-79-05
    123 чалавекі
  • СІЗА-7
    224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
    8 017 218-79-01
    26 чалавек
  • Следчая турма №8
    222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
    26 чалавек
  • СІЗА-6
    225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В
    16 чалавек
  • СІЗА КДБ
    220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8
    4 чалавекі
  • СІЗА-3
    246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
    16 чалавек
  • Турма №1
    230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1
    6 чалавек
  • Турма №4
    212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
    6 чалавек
  • ПК №17
    213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
    2 чалавекі
  • ПК №2
    213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
    3 чалавекі
  • СІЗА-2
    210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2
    6 чалавек
  • ПК №1
    211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8
    1 чалавек
  • Выпраўленчая установа адкрытага тыпа №49
    213010, г. Шклоў, вул. Маладзёжная, 2 б
    2 чалавекі
  • ПК №3
    211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
    1 чалавек
  • ПК №15
    213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
    1 чалавек
  • Выпраўленчая установа адкрытага тыпа №39
    222002, Крупскі раён, г. Крупкі-2
    1 чалавек
  • Выпраўленчая установа адкрытага тыпа №26
    231724, Гродзенскі раён, в. Гіновічы, 1
    1 чалавек
  • Выпраўленчая установа адкрытага тыпа №46
    213188, г.п. Круглае, вул. Савецкая, 96
    1 чалавек
  • Хатні арышт
    3 чалавекі
  • Ізарятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама
    220089, г. Мінск, зав 1-й Акрэсціна, 36
    1 чалавек
Паказаць больш