Алена Краўчанка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Серакова Вольга

Прыбіральшчыца і два міліцыянты

26 траўня ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска вынеслі прысуд прыбіральшчыцы вуліц аднаго з КУП — Алене Краўчанка. Яе прызналі вінаватай у абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК) — двух пружанскіх міліцыянтаў: Сяргея Каляды і Тарасевіча.

Каляда і Тарасевіч у чарговы раз робяцца пацярпелымі ў межах крымінальнай справы, праз іх быў асуджаны не адзін чалавек. У «Аднакласніках» была размешчаная іх супольная фатаграфія з подпісам: «ГЭТА МЫ ўжылі задушлівы прыём супраць мірных грамадзян у Пружанах. Злева: інспектар па справах непаўнагадовых Тарасевіч. Справа: участковы інспектар міліцыі Каляда». Гэту публікацыю пракаментавала і Алена Краўчанка. За што яе і асудзілі.

Суд палічыў, што Краўчанка пакінула каментар, «падзяляючы і прытрымваючыся ідэі сацыяльнай нецярпімасці да прадстаўнікоў улады». Сама Алена падчас судовага працэсу сваю віну прызнала і расказала, што, прачытаўшы допіс пра Каляду і Тарасевіча і іх дзеянні, абурылася і таксама напісала каментар.

Каляда і Тарасевіч на судовым пасяджэнні не выступалі і наогул туды не з'явіліся. У суд яны паслалі пазоў аб спагнанні з Алены Краўчанкі па 1 000 беларускіх рублёў кожнаму ў якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.

Суддзя Вольга Серакова да пазову прыслухалася і задаволіла яго. А таксама прысудзіла Алене Краўчанка абмежаванне волі на тэрмін адзін год без накіравання ў ПУАТ. Ейны тэлефон, з якога быў напісаны каментар, суд пастанавіў канфіскаваць.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»