Алена Тоцкая

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 20 жніўня 1962

Дата затрымання: 23 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Тулейка Вячаслаў

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Групы: Актывісты

Алена Ігараўна Тоцкая ўзятая пад варту паводле арт. 361-4 (часткі 1 і 2) Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яе абвінавачваюць у выніку шырокамаштабных затрыманняў падчас пераследу ўладамі за падтрымку палітвязняў і іх сем'яў сацыяльным праектам прадуктовай дапамогі INeedHelpBy.

Яна Алена Тоцкая раней працавала на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валанцёркай.

Утрымлівалася ў турме № 8.

На 9 верасня 2024 г. у Алены быў прызначаны разгляд справы ў Мінскім абласным судзе. Суддзя Вячаслаў Тулейка. Асуджаная да 4 гадоў і 6 месяцаў "хатняй хіміі".

27 верасня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»