Алена Сіняк

Дата нараджэння: 1 красавіка 1992

Дата затрымання: 9 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Алена Ігараўна Сіняк жыхарка Мінска. У жніўні 2020 года была назіральніцай на выбарах. Затрымана 9 снежня 2021 года. Як мяркуецца, абвінавачваецца ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. У Алены ёсць паўтарагадовае дзіця.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»