Алена Пуцыковіч
Дата нараджэння: 27 траўня 1969
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Кудласевіч Генадзь
Групы: Актывісты, Выкладчыкі
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Алену Мікалаеўну Пуцыковіч абвінавацілі ў паклёпе (арт. 188 КК).
14 красавіка 2021 году быў абвешчаны прысуд: прызнаць настаўніцу Пуцыковіч вінаватай і пакараць яе абмежаваннем волі на два з паловай гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").
Суд таксама задаволіў матэрыяльныя патрабаванні двух пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі ў памеры 1 500 рублёў кожнаму.
Раніцай 13 ліпеня 2022 году ў Іванаве прайшла хваля ператрусаў і затрыманняў. Збіццё, катаванні, разгром у дамах, стрэлы и пагрозы — тое, з чым сутыкнуліся восем затрыманых мясцовых жыхароў у той дзень. Вядома, што ў "рэйдзе" прымалі ўдзел дзве групы — з Брэста і Мінска. Сталічныя сілавікі былі больш жорсткія — менавіта адзін з іх стрэліў у сабаку мясцовай актывісткі. У выніку былі асуджаныя сем чалавек: траіх аштрафавалі, яшчэ чатырох адправілі на "суткі". Настаўніца Алена Пуцыковіч, якая адбывае "хатнюю хіміі" па палітычнай справе, пасля затрымання трапіла ў лякарню — абвастрылася хвароба.
Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У судзе Іванаўскага раёна 5 снежня 2024 года суддзя Кудласевіч Генадзь будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Алена з'ехала з Беларусі яшчэ ў 2022 годзе.
Забраў тэлефон са сподняга: міліцыя хацела завезці дачку актывісткі ў прытулак
Збівалі патэльняй, пакуль пілі каву з кавамашыны затрыманага: падрабязнасці "рэйда" ў Іванаве
За два рэпосты з інфармацыяй пра міліцыянтаў настаўніцу пакаралі двумя з паловай гадамі хатняй хіміі