Алена Несцяровіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 7 чэрвеня 1980
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 19 верасня 2023
Суддзя: Галаўкова Вера
Справы: Справа Зельцэра
Алена Анатольеўна Несцяровіч была затрыманая па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Алена праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
10 жніўня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе палітзняволеную прызналі вінаватай і прызначылі ёй два з паловай гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Выйшла на волю 19 верасня 2023 г.
Чарговай абвінавачанай па "справе Зельцэра" прысудзілі 2,5 гады калоніі