Алена Мядзель

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Аліферук Марыя

Алену Мядзель абвінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады – участковага інспектара УУС Маскоўскага раёна (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс праходзіў у памяшканні аддзялення ўнутраных спраў Маскоўскага раёна, суддзя – Марыя Аліферук.

Пацярпелая запатрабавала ў Алены кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў, суд пагадзіўся з такой сумай.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 6 кастрычніка вынес прысуд. Суд пастанавіў прызнаць Алену Мядзель вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў.

Мінчанку асудзілі ў Брэсце за абразу ўчастковага інспектара

Суд Маскоўскага раёна Брэста 6 кастрычніка вынес прысуд жыхарцы Мінска Алене Мядзель, абвінаваціўшы яе ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады – участковага інспектара УУС Маскоўскага раёна (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»