Алена Мілаева
Дата нараджэння: 28 кастрычніка 1990
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Справы: Пратэсты Мінск
Алена Міхайлаўна Мілаева мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўнагадовае дзіця. Працавала эканамісткай у адкрытым акцыянерным таварыстве.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 6 ліпеня 2023 года яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў Мілаевай адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
28 ліпеня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Жанчыну асудзілі па "народным" артыкуле на 1,5 года "хатняй хіміі". Яна напісала яўку з павіннай