Алена Міхалюк
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 9 траўня 1977
Дата затрымання: 11 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 5 жніўня 2024
Суддзя: Зоткіна Аксана
Алена Васільеўна Міхалюк мае сярэдне-спецыяльную адукацыю і гадуе непоўнагадовае дзіця.
Яна была асуджана 5 кастрычніка 2023 года судом Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі да 1 года калоніі.
Месца ўтрымання ўдакладняецца.
20 кастрычніка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбывала пакаранне ў ПК № 4.
Па падліках, выйшла на волю летам 2024 г.
Жанчына патэлефанавала ў міліцыю і выказалася пра Лукашэнку. Яе асудзілі на год калоніі