Алена Маслюкова
Дата нараджэння: 6 лютага 1965
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Багінскі Сяргей
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Групы: Праваабаронцы
У Гомельскім абласным судзе 15 кастрычніка 2024 году завочна агучылі прысуд праваабаронцы "Вясны" Алене Аляксандраўне Маслюковай – тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ёй інкрымінавана ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), але сутнасць абвінавачвання невядомая нават самой праваабаронцы. Справу разглядаў суддзя Сяргей Багінскі. Працэс цягнуўся з 30 верасня ў закрытым рэжыме.
1 лістапада 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Праваабаронцу "Вясны" Алену Маслюкову завочна асудзілі да трох гадоў калоніі
У Гомелі пачалі завочна судзіць праваабаронцу "Вясны" Алену Маслюкову
Алена Маслюкова: "Я працавала ў праваабароне і буду далей працягваць сваю працу”