Алена Лапцёнак
праваабаронца "Вясны"
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 15 ліпеня 1968
Дата затрымання: 14 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
Алена Лапцёнак - праваабаронца "Вясны". Яна мае філалагічную адукацыю БДУ. Яшчэ студэнткай яна пачала працаваць у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча навуковым супрацоўнікам разам з Алесем Бяляцкім. Потым Алена скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры Акадэміі навук, падчас вучобы ў якой займалася тэмай мемуарнага жанру ў беларускай сучаснай літаратуры.
Далучылася Алена і да праваабарончай дзейнасці, была супрацоўніцай інфармацыйнага аддзела “Вясны”. Стала ўкладальніцай некалькіх выданняў, прысвечаных правам чалавека, была рэдактаркай серыі кніг “Беларуская турэмная літаратура”, рэдактарам і адной з аўтарак кнігі “Ну, вы же сами все понимаете!”, якая прадстаўленая як сімвал беларускай рэчаіснасці апошніх гадоў. Таксама Алена пісала шмат лістоў палітвязняў.
Была затрымана 14 ліпеня 2021 года падчас масавых вобшукаў у прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У яе дома прайшоў ператрус. У пастанове на ператрус значылася тры артыкула КК: ч.1, 2 арт. 342 і ч. 2 арт. 243.
Алену павезлі ў Следчы камітэт і пасля затрымалі на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы. Па сканчэнні 72 гадзін выйшла на волю.
"Мы будзем побач, нават калі будзем сядзець". Распавядаем пра шэсць правабаронцаў-вясноўцаў, якія апынуліся за кратамі 14 ліпеня