Алена Карагачава
Сябра ініцыятыўнай групы і асабістая памочніца вылучэнца ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі
Былая палітзняволеная
Дата затрымання: 1 ліпеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
Дата вызвалення: 2 верасня 2020
Алена Карагачава — сябра ініцыятыўнай групы і асабістая памочніца вылучэнца ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Была затрыманая 1 ліпеня 2020 года супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і дастаўленая ў СІЗА КДБ.
Паводле атрыманых звестак А. Карагачава абвінавачваецца па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса ("Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры").
2 верасня Алена Карагачава была адпушчаная са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе.