Алена Ягорычава
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 8 жніўня 1975
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 3 студзеня 2024
Суддзя: Лабоцкі Віталь
Пракурор: Дайліда Алена
Справы: Пратэсты Гродна
Алена Уладзіміраўна Ягорычава — жыхарка Гродна, затрыманая 30 верасня 2021 года разам з мужам Ігарам Пазняковым па крымінальнай справе паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
Ёй прад'явілі абвінавачванне і змясцілі ў СІЗА, пасля перавялі ў Турму №1.
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 30 снежня 2021 пачаў разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 КК у дачыненні да юрысткі Алены Ягорычавай і слесара Ігара Пазнякова. Ягорычаву таксама вінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК).
3 лютага 2022 быў вынесены прысуд: суддзя Віталь Лабоцкі прызнаў Алену Ягорычаву вінаватай і прысудзіў два гады абмежавання волі па ч.1 арт. 342 КК і два гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК, па сукупнасці вынесеных пакаранняў — два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адбывала пакаранне ў ПК-4.
Выйшла на волю ў пачатку 2024 г.
Сям'ю з Гродна пакаралі за ўдзел у вераснёўскім маршы 2020 года вялікімі тэрмінамі
Палітвязням Ягорычавай і Пазнякову абвінавачванне просіць па два з паловай гады: жонцы — калоніі, мужу — "хіміі"
У Гродне сямейную пару судзяць за "счэпку" на Маршы адзінства