Алена Фадзеева

Дата нараджэння: 26 верасня 1971

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Галубовіч Максім, Карсюк Дзмітрый

 

8 ліпеня 2021 года ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні праходзіў новы судовы працэс па крымінальнай справе паводле артыкулу 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Абвінавачаная - Алена Фадзеева.

Пацярпелым праходзіць міліцыянт Грушэўскі.

У выніку суддзя Максім Галубовіч абвесціў свой прысуд: Алене Фадзеевай прысуджана на два  з паловай гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая "хатняя хімія"). Акрамя гэтага яна павінна выплаціць міліцыянту Грушэўскаму 900 рублёў маральнай кампенсацыі.

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 9 снежня 2021 года быў вынесены другі прысуд. Урача асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса ў адным з тэлеграм-каналаў.

Працэс вёў суддзя Зміцер Карсюк. Пацярпелым па справе выступаў участковы інспектар міліцыі Цэнтральнага раёна Гомеля Арцём Жаўняк.

Суд пастанавіў пакараць лекара абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд пастанавіў задаволіць матэрыяльны пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды, прычыненай пацярпеламу, у памеры 4000 рублёў.

Новы прысуд у Гародні за абразу прадстаўніка ўлады

Новы прысуд у Гародні за абразу прадстаўніка ўлады

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»