Алена Дзядзюля
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 5 ліпеня 1970
Дата затрымання: 2 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 10 траўня 2022
Суддзя: Суднік Вікторыя
Пракурор: Ларычаў Яраслаў
Справы: "Справа цюкоў"
Алена Грыгор'еўна Дзядзюля — фігурантка крымінальнай справы аб размаляваных цюках з сенажом.
2 верасня 2021 прэс-служба МУС паведаміла, што каля трасы М1 ноччу былі затрыманыя чатыры мужчыны і тры жанчыны з Мінска ва ўзросце ад 27 да 51 года. Адна з іх — Алена Дзядзюля. Прычынай затрымання стала размалёўванне на полі больш за 80 цюкоў з сенажом. Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства).
Пасля затрымання іх даставілі ў Дзяржынскі РАУС, дома ў іх былі праведзеныя ператрусы. Да суда ім усім абралі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і змясцілі ў жодзінскую турму №8.
Суд Стаўбцоўскага раёна 31 студзеня 2022 вынес прысуды па рэзананснай "справе размаляваных цюкоў з саломай". Суддзя Вікторыя Суднік прызначыла Алене Дзядзюлі 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пракурор Яраслаў Ларычаў прасіў суд усіх фігурантаў пазбавіць волі. На працэсе стала вядома, на поле 1 верасня сілавікі прыехалі з аўтаматамі, супрацоўнікі на затрыманых малявалі свастыку, некаторых збівалі. Таксама, па словах абвінавачаных, акцыю, па сутнасці, арганізаваў "невядомы хлопец", які прапаноўваў абвінавачаным у тэлеграме размаляваць цюкі пад Дзяржынскам. Сярод затрыманых яго не апынулася. Двое палітвязняў па справе прапаноўвалі следчым цалкам выкупіць размаляваныя цюкі або вымыць іх (бо ў аднаго абвінавачанага ўласная клінінгавая кампанія), але следчы нават не перадаў прапановы дырэктару калгасу.
Алена цалкам адбыла тэрмін і 10 траўня 2022 года выйшла з жодзінскай турмы №8.
Вядома, што 23 чэрвеня 2022 года Алену разам з мужам ізноў затрымалі.
Шэсць палітвязняў па "справе цюкоў" асудзілі да калоніі. На затрыманых сілавікі малявалі свастыку
"На полі іх білі, на вопратцы малявалі крыжы, мне тапталі руку нагой" — экс-палітзняволеная Алена Дзядзюля распавяла пра "справу цюкоў"