Алена Дуброўская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 13 лістапада 1975
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 лістапада 2024
Суддзя: Літвіна Алена
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Алена Леанідаўна Дуброўская была асуджаная ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У Алены таксама канфіскавалі тэлефон як "сродак здзяйснення злачынства". 16 і 17 красавіка 2024 года справу разглядала суддзя Літвіна Алена.
На 20 чэрвеня 2024 года прызначаная апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі - Галкоўскі Васіль.
5 ліпеня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымлівалася ў турме № 4. Адбывала тэрмін у ПК № 4.
Выйшла на волю па памілаванні 20 лістапада 2024 г.
За негатыўны каментар пра Лукашэнку жыхарку Магілёва асудзілі да 1,5 гадоў калоніі