Алена Драбудзька
Дата нараджэння: 29 траўня 1979
Дата затрымання: 10 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Бушава Алена
Справы: Пратэсты Мінск
Алену Мікалаеўну Драбудзька затрымалі напачатку жніўня 2023 года. Яна працавала загадчыцай інтэрната №4 БДЭУ.
Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджалі, што жанчына “падбухторвала студэнтаў да ўдзелу ў парушэнні закона ў 2020 годзе і агітавала супраць улады да гэтага часу”. На “пакаяльным відэа” затрыманая казала, што ўдзельнічала ў адной з мірных акцый пратэсту ў 2020-ым годзе.
31 кастрычніка 2023 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска агучылі прысуд — 2 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі".
У Мінску асудзілі выкладчыц універсітэта і загадчыцу студэнцкага інтэрната
У Мінску судзяць выкладчыц універсітэтаў і загадчыцу студэнцкага інтэрната за ўдзел у пратэсных акцыях