Алена Бобр
Дата нараджэння: 17 верасня 1971
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Данілава Анжаліка
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»
Бобр Алена Віктараўна была асуджана паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці). Мінскі абласны суд разглядаў справу 16 і 19 верасня 2024 года. Суддзя Данілава Анжаліка.
19 лістапада 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Васілевіч Таццяна Валянцінаўна.
29 лістапада 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.