Алена Андрошчык
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1976
Дата затрымання: 15 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Астапенка Дзмітрый, Грыневіч Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
Алена Валер'еўна Андрошчык была затрымана 15 ліпеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Жанчыну змясцілі ў СІЗА-1.
Справу палітзняволенай разглядалі ў судзе Заводскага раёна Мінска. Суддзя Дзмітрый Астапенка 14 верасня 2022 г. прызнаў Алену вінаватай і асудзіў да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
19 верасня 2024 г. у Алены прызначаны разгляд справы ў судзе Заводскага раёна "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Суддзя Вольга Грыневіч.