Алена Каспяровіч

Дата нараджэння: 21 ліпеня 1983

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Абзалімава Вераніка

Алена Аляксандраўна Каспяровіч знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за непаўналетнім дзіцем, які мае інваліднасць, а таксама даглядае састарэлых бацькоў. Пасля затрымання да суда знаходзілася пад падпіскай. Яе абвінавацілі у публічнай абразе прадстаўніка ўлады – выконваючага абавязкі начальніка УДВП па Віцебскай вобласці Ж. (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). 

Суд Партызанскага раёна Мінска 5 сакавіка 2024 года прызнаў Алену Каспяровіч вінаватай у абразе прадстаўніка ўлады і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў, а таксама штрафу ў памеры 50 базавых велічынь, што складае 2 000 рублёў. Справу разглядала суддзя Вераніка Абзалімава.

22 сакавіка 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Жанчыну ў Мінску асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады да "хатняй хіміі" і штрафу

Суд Партызанскага раёна Мінска 5 сакавіка 2024 года вынес прысуд Алене Каспяровіч, абвінавачанай у публічнай абразе прадстаўніка ўлады – выконваючага абавязкі начальніка УДВП па Віцебскай вобласці Ж. (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Вераніка Абзалімава.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»