Алег Зыкун
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 7 лютага 1993
Дата затрымання: 18 верасня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Скалковіч Марына
Пракурор: Кронда Ягор
Групы: Лекары
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Алег Юр'евіч Зыкун – медык з Брэста.
Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Зыкун скончыў БДМУ (Менскі медуніверсітэт) у 2016 годзе. Жыве і працуе ў Брэсце ўрачом-уролагам абласной бальніцы. Узімку 2023 года затрымліваўся за данаты. Па адміністрацыйнай справе быў затрыманы 25 ліпеня 2023 года, перазатрыманы па крымінальнай справе і змешчаны пад варту 18 верасня 2023 года.
Судовы працэс вяла суддзя Марына Скалковіч, дзяржабвінаваўца – Ягор Кронда.
Суд Маскоўскага раёна Брэста 5 студзеня 2024 года завяршыў разгляд крымінальнай справы. Прысуд – 1,5 гады ў калоніі агульнага рэжыма.
19 сакавіка 2024 г. разглядалася апеляцыйная скарга Алега. Старшыня судовай камісіі Дзмітрый Куроўскі.
Утрымліваўся ў СІЗА № 7. Напрыканцы траўня 2024 г. Алега этапавалі ў калонію.
22 траўня 2024 у Алега адбыўся яшчэ адзін разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Вера Маркіна.
Выйшаў на волю з ПК № 2 па памілаванні 20 жніўня 2024 г.
Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў
У Берасці асудзілі ўрача-уролага за нібыта распаўсюд персанальных дадзеных супрацоўнікаў МУС