Алег Зубрыцкі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 2 лістапада 1989

Дата затрымання: 1 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 траўня 2023

Дата вызвалення: 25 кастрычніка 2023

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Пракурор: Цвяткоў Арцём

Алег Зубрыцкі

Алег Баляслававіч Зубрыцкі (1989 г. н.) — жыхар Мінска, 10 сакавіка 2021 года асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Судзілі Алега за SMS-паведамленне з пагрозамі, дасланае 14 жніўня 2020 года ў адрас жонкі амапаўца Ганны Навумчык. Сам Зубрыцкі казаў на судзе, што паведамленне не пасылаў, а яго абарона звяртала ўвагу на адсутнасць доказаў. 

З 1 ліпеня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 17.

24 сакавіка 2023 г. Алегу змянілі рэжым адбывання пакарання на зняволенне ў калоніі на тэрмін 7 месяцаў і 14 дзён. Палітвязня змясцілі ў гомельскі СІЗА.

Ад 14 траўня 2023 г. палітзняволены знаходзіўся ў папраўчай калоніі № 3.

Вызвалены восенню 2023 г. 

"Так як нікога не знайшлі, то вырашылі павесіць на мяне". Пачаўся суд за абразу жонкі супрацоўніка АМАПа

Суд Цэнтральнага раёна горада Мінска 26 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). На лаве падсудных – 31-гадовы Алег Зубрыцкі. Суддзя – Вікторыя Шабуня.

Мінчука асудзілі за SMS-паведамленне у адрас жонцы амапаўца, але ён яго не пасылаў

Суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска Вікторыя Шабуня 10 сакавіка агучыла прысуд у дачыненні да Алега Зубрыцкага — тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта такое пакаранне запытваў дзяржабвінаваўца Арцём Цвяткоў. Асудзілі ж Алега па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»