Алег Захарчанка

Дата нараджэння: 11 верасня 1975

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Казлоўскі Аляксандр, Дзядкова Наталля Анатольеўна, Казлова Анжаліка, Бародзіч Ліна

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Алег Уладзіміравіч Захарчанка быў неаднаразова асуджаны па дыфамацыйных артыкулах крымінальнага кодэкса РБ.

Судом Смалявіцкага раёна па артыкуле 369 КК РБ да 1 года "хатняй хіміі".

13 красавіка 2021 г. судом Кастрычніцкага раёна горада Г. па арт. 369, ч.2 арт. 71 КК на 1 год і 1 месяц "хіміі".

04 траўня 2021 года судом Смалявіцкага раёна М. вобласці па арт. 391, ч.5 арт. 72 КК, да "хіміі" на тэрмін 2 гады.

4 лістапада 2021 г. судом Смалявіцкага раёна М. вобласці па арт. 369, ч. 5 арт. 72 КК да "хіміі" тэрмінам на 2 гады.

Судом Смалявіцкага раёна М. вобласці (з улікам змен унесеных пастановай прэзідыума Мінскага абласнога суда) па арт. 369, ч. 5 арт. 72 КК да "хіміі" тэрмінам на 2 гады. Неадбыты тэрмін на момант вынясення гэтага прысуду складаў 1 год. 

6 траўня 2022 года суд Партызанскага раёна горада Мінска зноў разгледзеў крымінальную справу па артыкуле 369 КК РБ.

У выніку суд вырашыў прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу "хімія" на тэрмін 2 гады 6 месяцаў і 500 рублёў маральнай кампенсацыі аднаму з пацярпелых.

Захарчанка была абрана мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.


Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»