Алег Вярцінскі
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
- ч.3 арт. 167 — Гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару
Вынік суда: 18 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Клімчук Марына, Рудэнка Аляксандр
Справы: Пратэсты Мінск
Алега Мікалаевіча Вярцінскага асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 3 арт. 167 (іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненых з ужываннем гвалту, у дачыненні да заведама малалетняй) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук 28 ліпеня 2022 года прызначыла яму 15 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
У сувязі з тым, што суд праходзіў у закрытым рэжыме, абставіны спраў невядомыя. Вядома толькі, што Вярцінскага судзілі 5 кастрычніка 2021 года ў судзе Мінскага раёна паводле невядомага артыкула і ён быў асуджаны да двух гадоў калоніі.
На 19 жніўня 2024 г. быў прызначаны новы разгляд справы ў Мінскім гарадскім судзе. На закрытым пасяджэнні суддзя Аляксандр Рудэнка судзіў мужчыну паводле артыкулаў:
- ч. 1 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу);
- ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
- ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы);
- ч. 3 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару);
- ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару).
29 жніўня 2024 г. быў агучаны прысуд: Алега прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-3; ч. 1 арт. 130; ч. 3 арт. 167; ч. 3 арт. 361. Праз тое, што ў 2022 годзе мужчыну ўжо асудзілі да 15 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах і згвалтаванне малалетняй, канчаткова яму прызначылі 18 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у закрытым рэжыме 15 лістапада 2024 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Грынцэвіч Мікалай.
Знаходзіцца ў спісе "Асоб, якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці". (5 снежня 2024 г.)
18 гадоў калоніі: мінчука асудзілі па трох палітычных артыкулах, а таксама за "згвалтаванне малалетняга"
15 гадоў калоніі прызначылі мінчуку за "ўдзел у Маршах і за згвалтаванне малалетняй"