Алег Швайко
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 6 траўня 1986
Дата затрымання: 4 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 26 траўня 2023
Дата вызвалення: 24 ліпеня 2024
Суддзя: Целіца Лідзія
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Спартсмены
Алег Аляксандравіч Швайко — футбольны трэнер, быў затрыманы 4 лістапада 2022 года. Пасля затрымання яго асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Затым Алега перавялі ў СІЗА-1 у межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Вядома, што Алег Швайко працаваў з жаночай камандай у футбольным клубе "Мінск" і выказваў актыўную пазіцыю наконт падзей у Беларусі ў 2020 годзе. У канцы 2021-га трэнер пакінуў структуру "Мінска", а ў 2022-м апынуўся на стажыроўцы ў іншай школе. Там ён займаўся з хлопцамі 8-10 гадоў, дапамагаў больш дасведчаным калегам. У кастрычніку 2022-га Швайко падпісаў кантракт з прыватнай футбольнай школай імя Васілеўскага. У сацсетках мінская арганізацыя прадставіла новага трэнера 20 кастрычніка, літаральна за пару тыдняў да яго затрымання. У зону адказнасці Швайко ўваходзіла праца з камандамі U-9 і U-11.
Справу палітзняволенага разглядалі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. 13 сакавіка 2023 г. суддзя Лідзія Целіца прызначыла Алегу два гады зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Неўзабаве трэнера перавялі ў магілёўскую Турму № 4.
26 траўня 2023 г. у Мінгарсудзе разглядзелі апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Валянціна Зянькевіч пакінула прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення.
15 чэрвеня 2023 г. палітвязня этапавалі з СТ № 4 у ПК № 2.
23 чэрвеня 2023 г. МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
Выйшаў на волю 24 ліпеня 2024 г.
Дзіцячага трэнера па футболе асудзілі да двух гадоў калоніі