Алег Стасюк

Дата нараджэння: 19 жніўня 1983

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Клімовіч Ігар

Пракурор: Гузарэвіч Ілля

На судзе 40-гадовы Алег Яраслававіч Стасюк быў пад вартай. Вядома, што ў мужчыны двое непаўналетніх дзяцей. 

Стасюку прад’явілі абвінавачанні па чатырох крымінальных артыкулах: арт.369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў), ч. 1 арт. 329 КК (незаконныя пасеў і (або) вырошчванне раслін альбо грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы), ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Як паведамляе “Берасцейская Вясна”, сумарна па ўсіх артыкулах, шляхам частковага складання злачынстваў, у судзе Пінскага раёна і горада Пінска 10 красавіка 2023 года Стасюку прысудзілі чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічынь (7 400 рублёў). Судовы працэс вёў суддзя Ігар Клімовіч, дзяржабвінаваўца – Ілля Гузарэвіч.

23 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Жыхара Пінска асудзілі за абразы прадстаўнікоў улады і дадалі "наркатычны" артыкул

У судзе Пінскага раёна і горада Пінска 10 красавіка 2023 года ў закрытым рэжыме вынесены прысуд 40-гадоваму Алегу Стасюку.

Уголовное дело на пинчанина сперва за интернет-комментарии

Но при обыске дома у него нашли «травку» и домашнее порно

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»