Алег Сінякоў

Дата нараджэння: 21 верасня 1994

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Церахава Вольга

Алег Сяргеевіч Сінякоў з-пад Гомелю быў затрыманы пасля таго, як пакінуў каментар з нагоды гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. На Андрэя распачалі крымінальную справу паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (распальванне сацыяльнай варожасці) і змясцілі яго ў СІЗА-3.

У выніку яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Справу палітзняволенага разглядалі 21 кастрычніка 2022 г. у судзе Савецкага раёна Гомеля. Суддзя Вольга Церахава прызначыла Алегу паўтара года зняволення. З улікам тэрміну, які мужчына правёў у СІЗА, яго адпусцілі з-пад варты ў зале суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»