Алег Пракапчук

Дата нараджэння: 1 чэрвеня 1980

Дата затрымання: 15 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 студзеня 2024

Суддзя: Брэган Яўген

Алег Лявонцьевіч Пракапчук — бацька траіх непаўнагадовых дзяцей, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Алега затрымалі яшчэ 15 сакавіка 2023 года, і з тых часоў не выпускалі на волю. Спярша яго асудзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) за тое, што ў асабістых паведамленнях пераслаў знаёмаму тэлеграм-пост з канала “Вусы Лукашэнкі” і арыштавалі на 10 сутак.

А ўжо 22 сакавіка 2023 года мужчыну змясцілі ў СІЗА №7 Брэста пад варту па крымінальным абвінавачванні.

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 22 чэрвеня 2023 года Пракапчуку прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф у  памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў). Судовы працэс вёў суддзя Яўген Брэган.

Мусіў выйсці на волю 20 студзеня 2024 г. 

Бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей з Брэста асудзілі за абразы Лукашэнкі і чыноўнікаў

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 22 чэрвеня 2023 года вынеслі прысуд бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей Алегу Пракапчуку, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»