Алег Мазгоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 траўня 1995
Дата затрымання: 1 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 траўня 2021
Дата вызвалення: 21 студзеня 2023
Суддзя: Шут Юлія
Пракурор: Рамановіч Аляксандр
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Спартсмены
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Дэлара Буркхардт, дэпутатка парламенцкай групы СДПГ у Еўрапарламенце
Алег Алегавіч Мазгоў быў затрыманы 1 верасня 2020 года паводле крымінальнай справы аб удзеле ў масавых беспарадках, а пасля абвінавачаны паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
Утрымліваўся ў СІЗА-1 г. Мінска. Выйшаў на волю 1 снежня 2020 года. Алег Мазгоў заставаўся абвінавачаным паводле крымінальнай справы, яму была абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе.
1 лютага 2021 суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд 26-гадоваму спартсмену Алегу Мазгову, якога ўтрымлівалі пад вартай тры месяцы: яго асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову — "хіміі". Пры гэтым справа была перакваліфікавана на арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
13 траўня 2021 Алег Мазгоў пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 21 в Мазыры, у якой, згодна з інфармацыяй палітзняволеных, іх утрымліваюць у нечалавечых ўмовах. Таксама ў студзені 2022 года паведамлялася, што адміністрацыя гэтай установы адмаўляла ў шпіталізацыі хворым вязням.
6 красавіка 2022 года суд Мазырскага раёна прыняў рашэнне аб узмацненні рэжыму Алегу Мазгову і пераводзе яго ў папраўчую калонію на 9 месяцаў і 17 дзён. Падставай для гэтага сталі чатыры "парушэнні правілаў унутранага распарадку ва ўстанове", адно з якіх палягала ў тым, што Алег нібыта не павітаўся з супрацоўнікам "хіміі".
8 красавіка 2022 г. палітвязня перавялі ў гомельскі СІЗА-3, а 15 чэрвеня — у папраўчую калонію № 2.
Алег цалкам адбыў тэрмін і 21 студзеня 2023 г. выйшаў на волю.
Пастаяў у счэпцы – крымінальная справа. Гісторыя палітвязня Алега Мазгова
Палітвязень Алег Мазгоў выйшаў на волю
Алега Мазгова асудзілі да трох гадоў "хіміі"
"Галасаваў супраць Лукашэнкі"
Пракурор запрасіў тры гады "хіміі" для Алега Мазгова