Алег Лядзенка

Дата нараджэння: 1 снежня 1975

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Мотыль Таццяна

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Мінск

Алег Лядзенка

Лядзенка Алег Вячаслававіч скончыў БДТУ і працуе дырэктарам студыі гуказапісу "BLACK LINE STUDIO". Таксама з’яўляецца гітарыстам рок-метал гурта "Steel rain".

Ён быў асуджаны ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 28 траўня 2024 года справу разгледзела суддзя Мотыль Таццяна, якая прызначыла Алегу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

14 чэрвеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Дырэктара студыі гуказапісу і гітарыста Алега Лядзенку асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 28 траўня 2024 года асудзілі Алега Лядзенку паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны удзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Матыль прызначыла Алегу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»