Алег Лябіхаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 17 сакавіка 1968

Дата затрымання: 31 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 7 жніўня 2024

Суддзя: Ратнікава Аксана

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Алега Барысавіча Лябіхава абвінавачваюць ў здзяйсненні злачынства па арт. 369 "Абраза парадстаўніка ўлады". 

У Алега Барысавіча ёсць шэраг праблем са здароўем - гіпертанія, цукровы дыябет, сэрца.

Судовае пасяджэнне ўзначаліла суддзя Аксана Ратнікава.

28 чэрвеня 2022 года суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 (Абраза парадстаўніка ўлады) і пакараў абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два года ("хімія"). Таксама суд пастанавіў выплаціць 1000 рублёў маральнай шкоды пацярпеламу супрацоўніку міліцыі.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбываў пакаранне ў ПУАТ № 46.

Выйшаў на волю 7 жніўня 2024 г.

Суд Магілёва пакараў мінчука двума гадамі "хіміі" за каментар у адрас міліцыянта

28 чэрвеня 2022 года суд Ленінскага раёна Магілёва вынес прысуд па крымінальнай справе жыхара Мінска Алега Лябіхава. Яго абвінавачваюць ў здзяйсненні злачынства па арт. 369 "Абраза парадстаўніка ўлады".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»