Алег Кулеша

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 5 кастрычніка 1971

Дата затрымання: 10 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 7 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 17 верасня 2022

Суддзя: Аліферук Марыя

Пракурор: Манько Андрэй

Справы: Справа карагодаў

Алег Антонавіч Кулеша — жыхар Пружанаў, фігурант берасцейскай "справы карагодаў", узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).

Быў затрыманы 10 чэрвеня 2021. Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 6 кастрычніка 2021 агучылі прысуды шасці фігурантам чарговай групы па "справе карагодаў" паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Алегу Кулешу асудзілі да 1 года і 7 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

У канцы студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Алега з СІЗА-7 у бабруйскую ПК № 2.

Алег цалкам адбыў тэрмін і ў верасні 2022 г. выйшаў на волю.

"Мяне тут лічаць іншаземцам". Адміністрацыя калоніі цісне на палітвязня Алега Кулешу за беларускамоўнасць

Алег даслаў на волю вялікі ліст, у якім распавёў, што адміністрацыя калоніі фактычна забараняе яму размаўляць на беларускай мове. За гэта яго нават выклікалі на размову, падчас якой казалі, што ў папраўчай установе трэба размаўляць выключна па-расейску.

У Брэсце вынеслі прысуды восьмай групе па "справе карагодаў" — палітвязня адправілі ў калонію

Справу супраць восьмай групы разглядала суддзя Марыя Аліферук, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Андрэй Манько.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»