Алег Корзун
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 28 сакавіка 1986
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 25 лютага 2023
Суддзя: Бычыла Андрэй
Справы: Справа Зельцэра
Алег Віктаравіч Корзун быў затрыманы па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Алег праходзіў па крымінальнай справе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
У канцы лістапада 2021 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Алега са Следчай турмы № 8 у брэсцкі СІЗА.
7 кастрычніка 2022 г. у судзе Пінска і Пінскага раёна Алега Корзуна прызналі вінаватым. Суддзя Андрэй Бычыла прызначыў яму пакаранне ў выглядзе зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады. Таксама палітвязню прысудзілі штраф памерам 100 базавых велічыняў.
Алег Корзун цалкам адбыў пакаранне і 25 лютага 2023 г. выйшаў на волю з ПК № 2.
Палітвязня асудзілі па "справе Зельцэра" за абразу прадстаўніка ўлады