Алег Корбан
лідар грамадскай ініцыятывы "Альтэрнатыва"
Дата нараджэння: 4 лютага 1985
Дата затрымання: 25 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Алег Міхайлавіч Корбан – лідар грамадскай ініцыятывы "Альтэрнатыва".
Быў затрыманы 25 кастрычніка, дома прайшоў вобшук. Спачатку яму прысудзілі 15-суткавы арышт па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), а пасля яго заканчэння перавялі ў СІЗА-1.
Алег праходзіць як абвінавачаны па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу - "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".