Алег Хічоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 лютага 1996
Дата затрымання: 31 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 2 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 29 красавіка 2022
Суддзя: Пазняк Уладзімір
Пракурор: Цімафіевіч
Справы: Пратэсты Гродна
Алег Андрэевіч Хічоў — жыхар Гродна, затрыманы 31 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
Яго вінавацілі ў тым, што 10 жніўня 2020 года ён удзельнічаў у акцыі пратэста супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Хлопца асудзілі на 1 год і 2 месяцы зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
У сярэдзіне студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Алега з Турмы № 1 у ПК № 15.
Алег цалкам адбыў тэрмін і 29 красавіка 2022 года выйшаў на волю.
Доўгі суд палітвязня Алега Хічова: працэс над ім пачаўся яшчэ ў ліпені