Алег Якунін
Дата затрымання: 17 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: арышт
Суддзя: Куроўскі Дзмітрый
Пракурор: Горбач Ганна
Месца зняволення: СІЗА-7
Алега Віктаравіча Якуніна затрымалі 17 лютага і змясцілі ў брэсцкае СІЗА. На судзе Алег усё яшчэ быў пад вартай. Згодна з версіяй абвінавачвання, 9 лютага 2022 года ён напісаў два выразы пра Лукашэнку. Адзін надпіс быў на фасадзе дома па вуліцы ГОБК у Брэсце, другі — на прыпынку грамадскага транспарту. Гэта «Стоп Лукашэнка» і «Стоп Лука».
Яму прысудзілі 3 месяцы арышту.
![]()
За вулічныя надпісы «Стоп Лукашэнка» і «Стоп Лука» берасцейца асудзілі да трох месяцаў арышту