Алег Груздзіловіч

журналіст "Радыё Свабода"

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 16 снежня 1958

Дата затрымання: 23 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 21 верасня 2022

Суддзя: Шаціла Сяргей

Групы: Журналісты

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Адыс Ахметавіч, дэпутат нямецкага Бундэстага і сябар камітэта па замежных справах

Фота "Радыё Свабода"

Алег Анатольевіч Груздзіловіч — журналіст "Радыё Свабода". Пачаў працаваць на "Свабодзе" ў пачатку 1990-х. Да гэтага працаваў загадчыкам аддзелу і адказным сакратаром у газеце "Знамя юности", быў адным са стваральнікаў інфармацыйнага агенцтва «РИД» («Реклама и дайджест»). 

Летам 2020 году актыўна асвятляў грамадска-палітычныя падзеі ў Беларусі, вёў папулярныя тады стрымы "Радыё Свабода". У жніўні 2020 года быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС разам з большасцю журналістаў замежных СМІ. 

Алег быў затрыманы 16 ліпеня 2021 года падчас масавых вобшукаў у незалежных журналістаў у Мінску і іншых гарадах Беларусі. У кватэры журналіста правялі вобшук, забралі тэхніку, а затым яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання і не выпусцілі на волю праз 72 гадзіны. Праз 10 дзён яго вызвалілі. Пасля выхаду на волю журналіст распавёў, што застаецца падазраваным і даў падпіску пра яўку.

23 снежня 2021 людзі ў масках забралі Груздзіловіча з дому ў Мінску, выламалі дзверы. Алегу змянілі меру стрымання і ўзялі пад варту як падазраванага па крымінальнай справе "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (арт. 342 КК). Алега змясцілі ў СІЗА-1.

28 снежня 2021 высветлілася, што Алегу ставяць у віну ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, калі яго як журналіста ўжо пазбавілі акрэдытацыі МЗС Беларусі. Паводле наяўнай інфармацыі, журналіст сказаў следчаму, што віны за сабой не прызнае: ён не прымаў удзелу ў акцыі, а быў на ёй журналістам, вёў адтуль рэпартаж і хоць ужо не меў акрэдытацыі, але на той момант быў пазаштатным супрацоўнікам газеты "Народная воля".

16 лютага 2022 справу Алега перадалі ў суд. 2 сакавіка ў судзе Савецкага раёну Мінска распачаўся разгляд справы, пракурор запрасіў для журналіста 1,5 года зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд суддзя Сяргей Шаціла і вынес 3 сакавіка 2022 года.

23 сакавіка 2022 Алега Груздзіловіча перавялі з СІЗА-1 у турму № 4, а ў канцы траўня 2022 г. — у магілёўскую калонію № 15.

На пачатку ліпеня 2022 "Мінсктранс" выставіў Алегу тры грамадзянскія пазовы — за спыненне транспарту падчас акцый улетку і ўвосень 2020 года на агульную суму больш як 56 тысяч рублёў.

21 верасня 2022 года стала вядома, што Груздзіловіч выйшаў на волю па памілаванні.

МУС 4 лістапада 2022 г. уключыла былога палітзняволенага ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

"Ідзе змаганне са свабодай думкі": журналісту Алегу Груздзіловічу прысудзілі 1,5 года калоніі

"Я б хацеў, каб суд прыняў рашэнне вярнуць мне той маленькі вымпэл з «Пагоняй», які ў мяне забралі. Рэч у тым, што гэты вымпел я набыў больш за 20 гадоў таму, калі «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг былі афіцыйнымі, і я абяцаў свайму ўнуку аддаць яго на памяць".

Журналіста судзяць за ўдзел у акцыі

У судзе Савецкага раёна Мінску пачалі разглядаць справу былога журналіста "Радыё Свабода" Алега Груздзіловіча. На пасяджэнне не пусцілі шэраг сваякоў і сяброў журналіста, хаця зала была паўпустая.

Груздзіловіч, Дашчынскі, Студзінская — ветэраны Радыё Свабода на Акрэсціна

Журналістаў Алега Груздзіловіча, Іну Студзінскую, Алеся Дашчынскага, якія шмат гадоў працавалі на Радыё Свабода, затрымалі 16 ліпеня. У іх кватэрах правялі вобшукі. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»