Алег Грудзінаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 ліпеня 1987

Дата затрымання: 6 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 6 траўня 2021

Дата вызвалення: 20 кастрычніка 2022

Суддзя: Жук Алена

Пракурор: Балаболава Вольга

Алег Андрэевіч Грудзінаў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за каментары ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Пацярпелымі паводле яго крымінальнай справы прызнаныя 9 прадстаўнікоў органаў улады.

6 траўня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 24. 

У лістападзе 2021 года стала вядома, што Алег знаходзіўся ў гродзенскім СІЗА, яго чакаў суд па замене пакарання на больш строгае.

У канцы студзеня 2022 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Алега Грудзінава ў папраўчую калонію № 2.

Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.


Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»