Алег Гармазінскі

тэхнік-праграміст

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 22 красавіка 1984

Дата затрымання: 13 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 кастрычніка 2021

Дата вызвалення: 5 чэрвеня 2023

Суддзя: Крапачоў Аляксей

Групы: IT-спецыялісты

Алег Віктаравіч Гармазінскі — тэхнік-праграміст з Сеніцы. Мае непаўнагадовае дзіця.

Мужчыну затрымалі на трое сутак 24 чэрвеня 2021 г. у Стоўбцаўскім раёне і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Пасля Алега адпусцілі да суда пад падпіску аб нявыездзе.

13 кастрычніка 2021 г. суддзя Аляксей Крапачоў прызначыў Гармазінскаму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 368 КК. Яго прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў у Telegram-канале некалькі паведамленняў зняважлівага характару, якія ўтрымлівалі негатыўныя ацэнкі Лукашэнкі. Гармазінскага ўзялі пад варту ў зале суда.

На пачатку лютага 2022 стала вядома аб пераводзе Алега з Турмы № 4 у шклоўскую ПК № 17, а ў снежні — у жодзінскую СТ № 8.

На 15 снежня 2022 г. у судзе Стаўбцоўскага раёна быў прызначаны разгляд яшчэ адной справы супраць Алега, цяпер паводле арт. 369 КК. Мужчыну прызналі вінаватым у "абразе прадстаўніка ўлады" і прызначылі два гады зняволення, а таксама 1000 рублёў кампенсацыі "пацярпеламу" міліцыянту. Па сукупнасці спраў агульны прызначаны тэрмін не змяніўся.

5 чэрвеня 2023 г. палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Праграміст з душой друіда: гісторыя палітвязня Алега Гармазінскага

13 кастрычніка 2021 года суддзя Аляксей Крапачоў пазбавіў Алега Гармазінскага волі на два гады: паводле версіі абвінавачвання, мужчына размясціў у тэлеграм-канале некалькі негатыўных паведамленняў "зняважлівага характару" на адрас Лукашэнкі. Жонка палітвязня распавяла "Вясне", чаму сябры завуць яго друідам, у чым палягае ментальная сувязь паміж Алегам і дачкой, і як за тры тыдні яго захапіла чытанне.

Два гады калоніі атрымаў праграміст з Сеніцы за абразу прэзідэнта

Ён быў узяты пад варту ў зале суда.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»