Алег Гарбачоў

Дата нараджэння: 30 верасня 1989

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Месца зняволення: ПК № 1

Жыхара Ліды Алега Мікалаевіча Гарбачова затрымалі за падпіску на «дэструктыўныя Telegram-каналы»
 
У «пакаяльным відэа» ён казаў, што яго затрымалі за падпіску за «дэструктыўныя Telegram-каналы», дзе ён распаўсюджваў экстрэмісцкую інфармацыю, і спробу «запалохаць міліцыянераў».

Мяркуючы па інфармацыі з праўладных каналаў, яго будуць судзіць за абразу службовай асобы (арт. 369 КК) і абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК).

Таксама вядома, што Алегу дадалі абвінавачанні па арт. 343-1 КК РБ.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Алег асуджаны да 4 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбывае тэрмін у ПК № 1

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»