Алег Фалей
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 студзеня 1984
Дата затрымання: 20 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Кацэр Сяргей
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Алег Аляксандравіч Фалей — тату-майстар, быў затрыманы ў канцы ліпеня 2022 года ў Мінску. Яго некалькі разоў запар асудзілі на адміністрацыйны арышт, а пасля затрымалі ў межах крымінальнай справы.
Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і хуліганстве (ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса). На "пакаяльным відэа", якое з’явілася на праўладных Telegram-каналах, Алег казаў, што ў жніўні 2020 года наведаў адзін з пратэсных маршаў, пасля чаго ў пад'ездзе пакінуў надпіс "Жыве Беларусь!".
На пачатку лістапада 2022 г. быў пераведзены з Жодзіна ў мінскі СІЗА-1.
15 лістапада 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска распачаўся разгляд справы: вядома, што абвінавачванне паводле арт. 369 было знятае. 16 лістапада 2022 г. Алега прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 і асудзілі да аднаго года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Мужчыну вызвалілі ў зале суда.
У Мінску прызначаная дата суда над тату-майстрам Алегам Фалеем