Алег Дзмітрачэнка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 29 сакавіка 1976
Дата затрымання: 17 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 17 снежня 2021
Суддзя: Юрчанка Міхаіл
Алег Ігаравіч Дзмітрачэнка асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).
З 17 снежня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ №55.
На пачатку чэрвеня 2023 года выйшаў на волю, адбыўшы пакаранне.
1,5 года "хіміі" – за абразу чыноўніка