Алег Дутчык

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 15 лістапада 1971

Дата затрымання: 10 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 10 лістапада 2024

Суддзя: Грушко Андрэй

Пракурор: Горбач Ганна

Групы: Бізнесмены

Алег Дутчык

Алег Пятровіч Дутчык — індывідуальны прадпрымальнік. Яго абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Андрэй Грушко, дзяржабвінаваўца — памочніца пракурора Ганна Горбач.

Суд Ленінскага раёна Брэста 24 кастрычніка 2022 года прыняў рашэнне: пакараць Алега Дутчыка пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 100 базавых велічынь, або 3 200 рублёў.

Палітзняволены ўтрымліваўся ў СІЗА-7. 

Выйшаў на волю восенню 2024 г.

Жыхару Брэста прысудзілі тры гады калоніі за выказванні на адрас супрацоўніка КДБ Федасюка і абразу Лукашэнкі

Суд Ленінскага раёна Брэста 24 кастрычніка вынес прысуд 48-гадоваму індывідуальнаму прадпрымальніку Алегу Дутчыку. Яго абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»