Алег Дэмбоўскі

Дата нараджэння: 14 кастрычніка 1993

Дата затрымання: 19 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 3 гады і 8 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Вязіцкі Аляксандр

Пракурор: Ісакава Алена

Дэмбоўскі Алег Уладзіслававіч быў затрыманы 16 сакавіка 2023 года ў горадзе Міёры Віцебскай вобласці. Да суда (31 жніўня 2023 года) знаходзіўся пад вартай ў СІЗА-2.

Першы раз быў затрыманы 25 сакавіка 2021 г. за ўдзел у акцыях пратэсту. Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 20 базавых велічыняў штрафу. Пасля гэтага Алег напісаў прозвішчы супрацоўнікаў РАУС, якія яго затрымлівалі ў ЧКБ Віцебск, за што праз 2 гады была заведзеная крымінальная справа.

Асуджаны 31 жніўня 2023 г. судом Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці па арт. 341 КК і ч. 3 арт. 203-1 КК. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Вязіцкі, з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы - старшага памочніка пракурора Браслаўскага раёна Алены Ісакавай. Алегу прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ "хатняй хіміі" тэрмінам на 4 гады і штрафам у суме 7.400 рублёў. Яго вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Алега абвінавацілі ў перадачы звестак намесніка старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Шокеля Аляксандра Казіміравіча, участковых інспектараў міліцыі Міёрскага РАУС Касімоўскага і Талапіла, а таксама першага намесніка начальніка Міёрскага РАУС Паніча Святаслава Баляслававіча і начальніка Міёрскага РУУС Балады ў тэлеграм-канал "Чорная кніга Беларусі Віцебск і вобласць". Пацярпелымі таксама былі заяўлены іскі аб кампенсацыі маральнай шкоды ў суме 2.000 рублёў кожнаму. Таксама Алега абвінавацілі ў нанясенні надпісу "Нас 97% Стоп таракан", чым ён прычыніў маёмасную шкоду на суму 7 рублёў 50 капеек.

Мабільны тэлефон абвінавачанага быў канфіскаваны ў даход дзяржавы.

7 верасня 2023 года судовай калегіяй па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда быў разгледжаны апеляцыйны пратэст пракурора Алены Ісакавай на прысуд, пасля чаго Алегу змянілі прысуд на пазбаўленне волі тэрмінам на 3 гады і 8 месяцаў са штрафам у памеры 7.400 рублёў.

8 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»