Алег Буйкевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 2 жніўня 1988

Дата затрымання: 17 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 18 снежня 2021

Дата вызвалення: 20 жніўня 2024

Суддзя: Млечка Андрэй

Справы: Пратэсты Мінск

Алег Мікалаевіч Буйкевіч — фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Утрымліваўся ў СІЗА да суда.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 1 лістапада 2021 да трох гадоў "хіміі" паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса асудзілі 33-гадовага палітвязня Алега Буйкевіча. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года на праспекце Пераможцаў: выкрыкваў лозунгі, блакаваў дарогу "счэпкай" з іншымі пратэстоўцамі. Пасля двух з паловай месяцаў знаходжання пад вартай Алега адпусцілі на волю да накіравання на "хімію". 

Алег адбываў пакаранне ў ПУАТ-7.

Згодна з падлікамі выйшаў на волю летам 2024 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»