Алег Бязбабіч

Дата нараджэння: 7 чэрвеня 1975

Дата затрымання: 4 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Нямкова Алена

Пракурор: Барушко Андрэй

Алег Генадзевіч Бязбабіч мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўнагадовае дзіця.

У судзе Бярозаўскага раёну 24 лістапада 2022 года яго асудзілі павдоле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Нямкова прызначыла Алегу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

Акрамя “хатняй хіміі” з Бязбабіча спагналі 1500 беларускіх рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. "Пацярпелы" начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Бярозаўскага райвыканкама Лішко абгрунтаваў свае патрабаванні тым, што каментаром “Вконтакте” яму была нанесеная маральная шкода. Ён як супрацоўнік органаў унутраных спраў Беларусі адчуў маральныя пакуты.

Супрацоўнік РАУС адчуў маральныя пакуты. За гэта асудзілі на два гады “хатняй хіміі” яго земляка

У судзе Бярозаўскага раёну 24 лістапада асудзілі Алега Бязбабіча павдоле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Нямкова прызначыла Алегу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»