Алег Аўдзеенка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 сакавіка 1985
Дата затрымання: 25 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Групы: Актывісты
Справы: Пратэсты Мінск
Алег Віктаравіч Аўдзеенка — актывіст анархісцкага руху з Мінска, быў затрыманы 25 лютага 2022 года. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак арышту па адміністрацыйным артыкуле, а затым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Да суда Алег утрымліваўся ў СІЗА-1.
4 ліпеня 2022 г. у судзе Фрунзенскага раёна пачаўся разгляд ягонай справы. 5 ліпеня 2022 г. палітвязня прызналі вінаватым і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.