Аляксей Спірыдонаў

асуджаны да трох гадоў "хіміі"

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 25 чэрвеня 1988

Дата затрымання: 16 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 кастрычніка 2021

Дата вызвалення: 20 траўня 2024

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Пракурор: Мацюшка

Справы: Пратэсты Мінск

24 чэрвеня 2021 года ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска вынеслі прысуд Аляксею Міхайлавічу Спірыдонаву. Яго прызналі вінаватым па арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда: ён знаходзіўся ў СІЗА з 16 красавіка 2021 года.

13 кастрычніка Аляксея адправілі адбываць прысуд ў ПУАТ-29.

Вызвалены вясной 2024 г. 

Тры гады "хіміі" — за паведамленні ў чатах Telegram

Справу разгледзеў суддзя Дзмітрый Карсюк.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»