Аляксей Караткоў

CEO-распрацоўшчык стартапа MakeML

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 3 жніўня 1995

Дата затрымання: 27 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 13 сакавіка 2022

Суддзя: Трусевіч Максім

Пракурор: Зубко Іна

Групы: IT-спецыялісты

Справы: Пратэсты Мінск

Аляксей Караткоў. Фота: TUT.BY

Аляксей Мікалаевіч Караткоў — CEO-распрацоўшчык стартапа MakeML. Быў затрыманы 27 жніўня на плошчы Незалежнасці каля Чырвонага касцёлу.

Спачатку Аляксея Караткова асудзілі на 8 сутак па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 4 верасня пры вызваленні з Жодзіна мужчыну адразу затрымалі як падазраванага па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках). Пазней Аляксею Караткову было прад’яўлена абвінавачванне.

Аляксей Караткоў і Аляксандр Карцаў распрацавалі IDE, у якой любы распрацоўшчык — і не толькі распрацоўшчык — можа трэніраваць нейронную сетку "без кода".

"Я ведаю Лёшу, як чалавека з абвостраным пачуццём справядлівасці і велізарнай эмпатыяй, — напісаў яго сябра Міхаіл Румянцаў. — Ён проста не мог сядзець дома склаўшы рукі, ведаючы, што яго сяброў і калегаў збіваюць, катуюць і гвалцяць у засценках КДБ ці на Акрэсціна. Ён не мог "праглынуць" татальную несправядлівасць і хлусню, якая адбывалася падчас выбарчай кампаніі.

Упершыню яго затрымалі ў ліпені ў чарзе ля будынка КДБ, калі Лёша разам з іншымі грамадзянамі спрабаваў падаць хадайніцтва аб змене меры стрымання Віктару Бабарыка. 27 жніўня Лёшу затрымалі на плошчы Незалежнасці ў Менску за ўдзел у мірным сходзе каля касцёла.

Аляксей і іншыя вязні сумлення зараз ахвяруюць сваёй свабодай, для таго каб пашырыць прастору свабоды для ўсіх беларусаў. Лёшу трэба падтрымаць. Напішыце яму ліст".

У судзе Першамайскага раёна Мінска 25 траўня 2021 года  суддзя Максім Трусевіч асудзіў аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML Аляксея Караткова да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Напачатку яго вінавацілі ў навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо ў фінансаванні гэтай дзейнасці (частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса), а таксама па артыкуле 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Аднак пракурорка Іна Зубко адмовілася ад абвінавачвання па ч.3 арт. 293 КК. Караткова асудзілі па арт. 342 КК.

Аляксей цалкам адбыў тэрмін і ў сакавіку 2022 года выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 22.

МУС 28 кастрычніка 2022 г. уключыў былога палітзняволенага ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Распрацоўшчыку стартапа MakeML Караткову — два гады калоніі агульнага рэжыму

У судзе Першамайскага раёна Мінска 25 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.

Справа Караткова: "Адзіны справядлівы прысуд для яго — гэта апраўданне"

На фотаздымках Караткоў нідзе не знаходзіцца на праезнай частцы, усюды толькі на тратуары, а некаторыя здымкі былі зробленыя ў іншыя даты і, адпаведна, таксама не могуць быць доказам.

 

Дэпутатка Бундэстага звярнулася да суддзі Трусевіча па справе Караткова: Спадзяюся на прысуд, які не будзе палітычна матываваным

У сувязі з пачаткам судовага працэсу над палітвязнем Аляксеем Каратковым, дэпутат Бундэстага Германіі Табеа Роснэр звярнулася да суддзі Максіма Трусевіча, прызначаным разглядаць справу Караткова.

Справа Аляксея Караткова: сведка спасылаецца на сакрэтныя дакументы і не можа назваць іх змест

Яго вінавацяць у навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо ў фінансаванні гэтай дзейнасці (частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса РБ), а таксама па артыкуле 342 КК РБ (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Пачаўся суд над айцішнікам Алексеем Каратковым. Сваёй віны ён не прызнае ні ў чым

Спачатку Аляксея Караткова асудзілі на 8 сутак па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 4 верасня пры вызваленні з Жодзіна мужчыну адразу затрымалі як падазраванага па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»