Аляксандр Кабанаў
Аўтар youtube-канала "Народны рэпарцёр", прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай
Дата нараджэння: 30 ліпеня 1971
Дата затрымання: 15 чэрвеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: Турма №4

Аляксандр Аляксандравіч Кабанаў - брэсцкі блогер, аўтар youtube-канала "Народны рэпарцёр", прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
Быў затрыманы 15 чэрвеня, калі пайшоў па выкліку ў паліклініку для кантроля па адбыцці каранціна, і дастаўлены ў ІЧУ Ленінскага раёна г. Брэста. Суд пакараў блогера арыштам у 15 сутак. Аднак 20 чэрвеня блогер знік з ІЧУ. Ягоны лёс стаў вядомы праваабаронцам толькі 25 чэрвеня, калі ў бацькоў Аляксандра Кабанава адбыўся ператрус, а сам блогер быў пераведзены ў Мінскае СІЗА-1.
Аляксандр Кабанаў знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе, узбуджанай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і звязанай з падзеямі ў Гродне 29 траўня.
На пачатку 2021 года Аляксандр Кабанаў паведаміў, што яго і Сяргея Пятрухіна пераводзяць у СІЗА ў Берасце, бо дасудовае следства скончылася, справа рыхтуецца да перадачы ў суд.
![]()
Блогеры Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў і Ігар Лосік – на Валадарцы